Усе навіны

Руслан Хадаркевіч: «Былі варыянты з Індыі, Арменіі, медыялігі»

27 сакавіка, 13:03

Абаронца «Мінска» Руслан Хадаркевіч распавёў, якія варыянты былі пасля сыходу з БАТЭ.

– Было дастаткова розных варыянтаў у Казахстане і Расіі. Плюс былі прапановы з Індыі, Арменіі… Клубы з медыялігі таксама цікавіліся, але гэта дакладна палічыў не вельмі рацыянальным.

Увогуле, варыянтаў хапала, але амаль усе яны не вельмі ўладкоўвалі мяне. Дзесьці проста не дамовіліся па ўмовах, – сказаў Хадаркевіч.