Даніэль Карвахаль: «Мая мэта стаць самым тытулаваным гульцом у гісторыі «Рэала»
Правы абаронца «Рэала» Даніэль Карвахаль распавёў, як праходзіць яго аднаўленне ад траўмы.
«Прайшло пяць з паловай месяцаў пасля аперацыі. Я ўжо апрануў буцы, і мы назапашваем трэніроўкі на полі, каб быць гатовымі як мага хутчэй, але з гарантыяй, што вярнуся ў добрай форме.
З таго моманту, як я атрымаў траўму і пайшоў у распранальню, у галаве нешта шчоўкнула. Я быў тым, хто падбадзёрваў сваіх партнёраў па камандзе, нават сваю жонку. Гэтыя месяцы былі цяжкімі, але я адчуваў вялізную падтрымку ад усіх у клубе.
Мая мэта стаць самым тытулаваным гульцом у гісторыі «Рэала». Я кладуся спаць шчаслівым кожны раз, калі думаю пра гэта», – сказаў Карвахаль.
У кастрычніцкім матчы супраць «Вільярэала» (2:0) 33-гадовы іспанец атрымаў траўму крыжападобнай звязкі калена. Яго статыстыка тут.