Усе навіны

Руслан Хадаркевіч: «У мінскім «Дынама» здарылася гісторыя, пра якую я лепш прамаўчу»

27 сакавіка, 15:30

Абаронца «Мінска» Руслан Хадаркевіч не стаў раскрываць прычыну канфлікту з галоўным трэнерам сталічнага «Дынама» Вадзімам Скрыпчанкам.

Хадаркевіч быў гульцом мінскага «Дынама» са студзеня па ліпень 2023 года

– Я быў пасля аперацыі, даволі доўга аднаўляўся, і перадсезонка ў мяне атрымалася скамечанай. Гэта, мусіць, і ёсць самы вялікі аспект, з-за якога не атрымалася. А калі ўжо аднавіўся, там была іншая гісторыя, пра якую я лепш умоўчу. Але ні на кога зла не трымаю і спадзяюся, што і на мяне ніхто не трымае.

– Хадзілі чуткі аб вашым непаразуменні з Вадзімам Скрыпчанкам? Ці так гэта?

– Так, але не хачу ўдавацца ў падрабязнасці. Назавем гэта працоўнымі момантамі, такое ў футболе бывае, – сказаў Хадаркевіч.