Руслан Лісаковіч: «З прыходам у «МЛ Віцебск» я паставіў сабе асабістую мэту – агучваць не буду»
Паўабаронца «МЛ Віцебск» Руслан Лісаковіч пракаментаваў старт сезона ў новым клубе.
– У цябе тры галы ў трох матчах. Гэта было шыкоўна! Чакаў, што з двух ног уварвешся ў новы сезон?
– Не магу сказаць, што чакаў, але з прыходам у каманду Я паставіў сабе асабістую мэту – агучваць не буду. Хочацца правесці якасны сезон: у першую чаргу вырашыць задачу, якая стаіць перад камандай.
– Хм, інтрыга. Два з трох галоў ты забіў прамымі ўдарамі са штрафных. Цяпер ты штатны выканаўца? Да МЛ шмат галоў аформіў такім спосабам?
– Не думаю, што я – штатны выканаўца. Хлопцаў у камандзе з добрым ударам хапае. Ці шмат? З МЛ У мяне гэта ўпершыню.
– Які з трох галоў складаней за ўсё даўся, а які, наадварот, прасцей за іншых?
– Для мяне ўсе галы аднолькавыя і важныя – галоўнае, каб яны прыносілі карысць камандзе.
– У Слуцку доўгі час нам не ўдавалася вызначыцца, а з гульні і зусім не забілі. Як думаеш, у чым праблема?
– Думаю, што нам не хапіла ў фінальнай стадыі завяршэння і ў нейкіх эпізодах агрэсіі.
– Наперадзе гульня з «Арсеналам», які не зламаўся пад напорам брастчанаў. За кошт чаго МЛ можа абыграць клуб з Дзяржынска?
– За кошт карпатлівай працы і выканання ўстаноўкі трэнерскага штаба, – сказаў Лісаковіч.