Дзмітрый Сялюк: «Мы са «Смаргонню» супрацоўнічаем. Я параіў ім звярнуць на Рахімава ўвагу»
Расійскі агент Дзмітрый Сялюк пракаментаваў пераход таджыкістанца Алішэра Рахімава ў «Смаргонь».
– Мы са «Смаргонню» супрацоўнічаем. Я параіў ім звярнуць на Алішэра ўвагу. Яны прыслухаліся, менавіта таму ён і апынуўся ў клубе. Алішэр – добры гулец, ён робіць вялікі аб'ём працы, можа гуляць на розных пазіцыях, б'е левай і правай нагой. Ён прайшоў падрыхтоўку з «Раўшанам» Дзмітрыя Чэрышава.
Безумоўна, яму патрэбны час на адаптацыю, а далей трэнер ужо будзе вырашаць. Ёсць пэўная легіянерская канкурэнцыя. Чатыры чалавекі павінна быць на полі, улічваючы, што ўжо чатыры мае футбалісты ёсць у «Смаргоні». Канкурэнцыя – рухавік прагрэсу, так што з гэтага пункту гледжання ўсё добра. Упэўнены, Алішэр праявіць сябе, каб зрабіць наступны крок наперад, – сказаў Сялюк.
Раней Рахімаў выступаў за «Раўшан» (Д1, Таджыкістан) і расейскую аматарскую медыяфутбольную каманду Broke Boys.