Усе навіны

АБФФ ацаніла сярэднюю аўдыторыю YouTube-трансляцый 1-га тура ЧБ у 20,1 тысячы чалавек

27 сакавіка, 16:58

АБФФ апублікавала звесткі аб праглядах першага тура чэмпіянату Беларусі на YouTube.

Сумарная аўдыторыя трансляцый першага тура склала 160 847 чалавек. У сярэднім аўдыторыя трансляцый кожнага матчу была 20 100 чалавек.

Самым папулярным стаў матч «Арсенал» – «Дынама» Брэст – 25 798 гледачоў.