Усе навіны

Дырэктар «Энергетыка-БДУ» Захарчэня: «Чакаем выплаты за трансфер Хусанава ў «МС». Працэс працяглы»

28 сакавіка, 09:35

Дырэктар «Энергетыка-БДУ» (Д3) Аляксандр Захарчэня распавёў, што клуб чакае салідарныя выплаты за трансфер Абдукадыра Хусанава ў «Манчэстэр Сіці».

– Мы за яго не выплачвалі кампенсацыю. Прыйшоў да нас без фінансавых прэтэнзій з узбекскага боку, але былі іншыя моманты.

Таму так і здарыўся гэты трансферны пераход [у «Ланс»]. Былі ў нас і рашэнні КДК, штрафы. Не было дзе браць дадатковыя фінансы.

Абдукадыр падзякаваў клубу, таму што мы дапамаглі ў плане фізічнай падрыхтоўкі. Яго стартавая хуткасць, разуменне гульні - гэта і дало вынік. Адносіны падтрымліваем, сочым і радыя яго поспехам.

– Была агучаная лічба, што клуб атрымае каля 350 тысяч еўра за пераход Абдукадыра. Гэта праўда?

– Мы падалі дакументы, чакаем. Цяпер усё цэнтралізавана, праз ФІФА.

– Санкцыі гэтаму ніяк не перашкаджаюць?

– У дачыненні да нашых цэнтра і каманды санкцый няма ніякіх.

– Гэта значыць, у бліжэйшы час павінны дайсці?

– Як паказвае працэдура, там працэс працяглы, але ўсе атрымліваюць выплаты. Тры-чатыры месяцы альбо паўгода, – сказаў Захарчэня.