Усе навіны

Максім Скавыш: «БАТЭ – гэта флагман беларускага футбола. Уся Еўропа дзякуючы яму даведалася пра існаванне нашага футбола»

28 сакавіка, 09:53

Форвард «Тарпеда-БелАЗ» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем пра БАТЭ, за які раней выступаў.

ЧБ-2024 каманда завяршыла на 8-м месцы.

– БАТЭ – гэта флагман беларускага футбола. Колькі каманд яны сюды прывезлі! Уся Еўропа дзякуючы БАТЭ даведалася пра існаванне нашага футбола!

Мне, як беларусу, канешне, хацелася б, каб нашых клубаў было як мага больш на арэне! Гэта ж добра, калі людзі ўжывую могуць глядзець на добрых выканаўцаў, – сказаў Скавыш.