Максім Скавыш: «Палову перадсезонкі ў бампах працуем. Цяжка ў плане здароўя. Хочацца гуляць на нармальным полі з моцнымі супернікамі»
Форвард «Тарпеда-БелАЗ» Максім Скавыш пракаментаваў забарону гэтак званага міністэрства спорту на замежныя зборы.
– Адсутнасць замежных збораў. Як ты да гэтага ставішся?
– Палову перадсезонкі ў бампах працуем, буцы толькі на гульню апранаюць. Жахліва!
Цяжка, у першую чаргу, у плане здароўя: суставы, калені, тазасцегнавыя. Разагравацца складана: падрыхтаваць арганізм пры мінус дзесяці градусах, адразу выйсці і займацца!
Добра трэніроўкі: можаш надзець штонікі, балоньку, кофту, – на гульні так рабіць не будзеш. У такіх умовах практычна немагчыма паказаць свой максімум.
І яшчэ адзін мінус: зімой па сутнасці праводзім трэці круг чэмпіянату. Вельмі хацелася б гуляць на нармальным, зялёным полі і з моцнымі супернікамі.
Потым, калі ўлетку наступаюць еўракубкі, ты з вялізнымі вачыма назіраеш за тым, што адбываецца… Можа, нехта скажа, што гэта адгаворкі, але лічу так.
Мы ў паўзах гулялі супраць «Лакаматыва» і «Факела». Гэтага мала, але тым не менш. А калі ты з «Лока» згуляеш пяць разоў, хочаш не хочаш да гэтых хуткасцяў пачнеш прывыкаць.
А калі вяртацца да тэмы збораў, часам надвор'е не дазваляе нават нейкія тактычныя задумкі ўвасобіць у жыццё, – сказаў Скавыш.