«Баварыя» не хоча падаўжаць кантракт з Мюлерам (Bayern & Germany)
«Баварыя» вядзе перамовы па падаўжэнні кантракту Томаса Мюлера і Эрыка Даера, піша Bayern & Germany.
Падчас міжнароднай паўзы прадстаўнікі клуба двойчы сустрэліся з камандай 35-гадовага Мюлера і абмеркавалі спартыўныя далягляды. На першай сустрэчы прысутнічалі спартыўныя дырэктары Макс Эберль і Крыстаф Фройнд, на другой – генеральны дырэктар Ян-Крысціян Дрэзен.
Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, але чакаецца, што гэта будзе апошні сезон Мюлера ў «Баварыі» як гульца. Кіраўніцтва імкнецца пакінуць Томаса ў клубе на іншай пасадзе, а немец у сваю чаргу хоча гуляць у футбол і хацеў бы застацца ў Мюнхене. Таксама ёсць цікавасць з боку клубаў МЛС.
Мюлер з'яўляецца выхаванцам «Баварыі», ён правёў у клубе ўсю кар'еру. У гэтым сезоне ён аформіў 5 галоў і аддаў 5 асістаў у 34 матчах. Падрабязная статыстыка тут.
Цэнтральны абаронца Даер падпіша новы гадавы кантракт, а здзелка можа быць завершана ў бліжэйшы час. У гэтым сезоне 31-гадовы англічанін згуляў 18 матчаў і аддаў 1 асіст. Падрабязная статыстыка тут.