Федэрацыя футбола Бразіліі вырашыла звольніць Дорывала, узначаліць бразільскую зборную можа Жэзуш
Федэрацыя футбола Бразіліі вырашыла неадкладна звольніць галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Дорывала Жуніёра, паведаміў інсайдэр Нікола Скіра.
Замяніць 62-гадовага Дорывала на яго пасадзе можа коўч «Аль-Хілаля» Жоржэ Жэзуш, з 70-гадовым партугальцам ужо вядуцца перамовы.
Дорывал узначаліў бразільскую зборную ў пачатку 2024 года. У 16 матчах пад яго кіраўніцтвам каманда атрымала 7 перамог, 6 разоў згуляла ўнічыю і зведала 3 паражэнні. Агульны лік 27:21.
Пасля 14 з 18 тураў групавога этапа кваліфікацыі на ЧС-2026 бразільцы ідуць на чацвёртым з дзесяці месцаў. Яны двойчы прайгралі Аргентыне (1:4 і 0:1), якая датэрмінова выйшла ў фінальную стадыю турніру.
Жэзуш узначаліў «Аль-Хілаль» летам 2023 года, яго кантракт разлічаны да лета. Пасля 25 тураў каманда на чале з ім ідзе другой у турнірнай табліцы чэмпіянату Саудаўскай Аравіі.