Усе навіны
Фота

Молаш – пра газон стадыёна «Тарпеда»: «Калі зверху глядзець, то гэта наогул Англія»

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся пра стан поля стадыёна «Тарпеда».

– Прыйшоў і не паверыў сваім вачам. Калі зверху глядзець, то гэта ўвогуле Англія, чыстае поле. Я не ведаю, што яны тут рабілі: начавалі, фарбавалі? Але поле вышэйшай якасці для цяперашняга часу года. Нізкі паклон тым людзям, якія займаліся газонам. Наша поле – адно з найлепшых у краіне, – сказаў Молаш.