Усе навіны

Мікель Артэта: «Мы страцілі чатырох гульцоў лініі абароны за тыдзень»

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пракаментаваў пашкоджанні абаронцаў каманды Габрыэла Магальяэса і Юрыена Цімбера пасля перамогі ў матчы 30-га тура АПЛ над «Фулхэмам» (2:1).

«Яны двое гульцоў у гэтай камандзе, якія ніколі не хочуць пакідаць поле. Габрыэл адчуў нешта ў сваім падкаленным сухажыллі, мы не ведаем, наколькі сур'ёзная гэтая траўма. Што тычыцца Юрыена, ён таксама пачаў адчуваць дыскамфорт на ранняй стадыі гэтага матча. Ён змог працягнуць гуляць, але ў рэшце рэшт яму прыйшлося пакінуць поле. Гэта мінус гэтай сытуацыі. У яго праблема з каленам.

Гледзячы на ​​Марцінэлі сёння, можна казаць, што ён прапусціў тры месяцы. Гледзячы на ​​Букаё – чатыры месяцы. Жэзус – не гуляў амаль увесь сезон. Як нам удалося апынуцца там, дзе мы цяпер, з усімі гэтымі траўмамі? Бэн Уайт увогуле не ўдзельнічаў у гэтым сезоне, гэта тое, што ёсць.

Вы можаце сабе ўявіць? Мы страцілі чатырох гульцоў лініі абароны за адзін тыдзень – Калаф'ёры, Бэна Уайта, Юрыена і Габрыэла Магальяэса. У нас ёсць яшчэ чацвёра, якія настолькі матываваныя, што выканаюць сваю працу.

Колькасць траўм у гэтым сезоне? Гэта было нешта асаблівае, таму што сярод гэтых траўмаваных футбалістаў былі вельмі важныя гульцы на ключавых пазіцыях, якія ўплываюць на ўсю лінію. Але ў нас ёсць шмат добрых навін. Паглядзіце на Мікеля Мерына, паглядзіце на Ітана Нванэры, паглядзіце на іншых гульцоў, якія робяць сваю працу.

Вопыт пераадолення траўм? Ты задумваешся пра гэта, чухаеш галаву. Некалькі наступных гульняў для мяне будуць такімі ж. У той жа час гэта быў велізарны досвед для нас, трэнераў і персанала – спраўляцца з гэтай сітуацыяй. У выніку гульцы рэагуюць так, як мы рэагуем на гэта. Калі вы пачынаеце шкадаваць сябе і казаць: «Гэта немагчыма, як мы гэта зробім?» – тады гэта будзе немагчыма. Але гэтыя хлопцы не даюць табе прычын дзейнічаць так, і паглядзіце, дзе мы знаходзімся ў красавіку», – сказаў Артэта.

Нагадаем, што Рыкарда Калаф'ёры атрымаў траўму ў распалажэнні зборнай Італіі. Яго арыентыровачны тэрмін аднаўлення – 2-3 тыдні.

5 красавіка «кананіры» згуляюць з «Эвертанам» у АПЛ, а 8-га – з «Рэалам» у першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў.

Поўны расклад можна паглядзець тут.