Усе навіны

Бернд Штангэ: «Я крычаў на Курненіна – у яго былі іншыя ідэі. Мы лаяліся, а ў яго – сур'ёзныя праблемы з алкаголем»

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ успомніў пра адносіны з Юрыем Курненіным.

– Юрый Курненін быў выдатным спецыялістам, але з ім даводзілася няпроста. Я крычаў на яго, бо ў Юрыя былі іншыя ідэі наконт тактыкі і гэтак далей.

Казаў: «Курненін, калі не будзеш ісці за мной, я пайду да Нявыгласа, і ты страціш працу». Мы лаяліся, а ў Юрыя былі сур'ёзныя праблемы з алкаголем. Потым ён памёр, і Байдачны сказаў, што гэта праз мяне, – сказаў Штангэ.