Чуамені стаў аўтарам 10 000-га гола ў гісторыі «Рэала»
Паўабаронца «Рэала» Арэльен Чуамені стаў аўтарам 10 000-га гола ў гісторыі клуба.
Гэта адбылося ў матчы ў адказ паўфіналу Кубка Іспаніі супраць «Рэала Сасьедад» (3:4, 1:0 пасля дадатковага часу). Арэльен зраўняў лік на 86-й хвіліне – 3:3.
1000-ы гол «Рэала» забіў Луіс Рэгейра (1933), 2000-ы – Луіс Малаўні (1949), 3000-ы – Энрыке Матэс (1959), 4000-ы – Себасцьян Флейтас (1969), 900-й – Мічэл (1991), 7000-ы – Луіш Фігу (2001), 8000-ы – Карым Бензема (2010), 9000-ы – Гарэт Бэйл (2017), 10 000-ы – Арэльен Чуамені (2025).
10 000 афіцыйных галоў «Рэала» па турнірах:
Унутраныя турніры: Ла Ліга – 6545, Кубак Іспаніі – 1417, Кубак Каранацыі – 4, Суперкубак Іспаніі – 75, Кубак Эвы Дуартe – 3, Кубак Лігі – 29, Рэгіянальныя чэмпіянаты – 576.
Міжнародныя турніры: Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў – 1103, Кубак уладальнікаў кубкаў – 57, Кубак УЕФА/Ліга Еўропы – 111, Суперкубак УЕФА – 17, Лацінскі кубак – 10, Міжкантынентальны кубак – 10, Клубны чэмпіянат свету – 43.