Шкурын патаннеў на 500 тысяч еўра, а Баркоўскі стаў каштаваць 550 – Transfermarkt абнавіў кошты гульцоў Экстракласы
Партала Transfermarkt абнавіў рыначны кошт гульцоў чэмпіянату Польшчы, дзе выступаюць і беларускія футбалісты.
Форвард Ілля Шкурын страціў у рынкавым кошце 500 тысяч і цяпер ацэньваецца ў 1,5 мільёна еўра.
У бягучым сезоне на рахунку 25-гадовага гульца 28 гульняў, 6 забітых мячоў і 3 галявыя перадачы.
Нападнік зборнай Беларусі і «Кароны» Яўген Шыкаўка патаннеў на 50 тысяч і каштуе 200 тысяч еўра.
У гэтым сезоне 32-гадовы беларус згуляў за «Карону» 29 гульняў за ўсіх турнірах, запісаўшы сабе ў актыў два галы і дзве выніковыя перадачы. У Экстракласе Шыкаўка не забіваў.
Герман Баркоўскі, які выступае за «Пушчу», стаў даражэйшым на 200 тысяч. Экс-форвард «Дынама-Брэст» ацэньваецца ў 550 тысяч еўра.
За «Пушчу» 22-гадовы футбаліст правёў 10 матчаў, у якіх аформіў 1 гол і 1 галявы пас.