Усе навіны

Карэн Варданян: «Сыход Ясінскага пайшоў на карысць «Віцебску»

Нападнік мінскага «Дынама» Карэн Варданян падзяліўся меркаваннем пра трэнерскую адстаўку ў сваім былым клубе.

– Шыкоўна сябе адчуваю ў «Дынама». Вельмі прыемныя пачуцці. Клуб з вялікай гісторыяй. Вельмі прыемна тут іграць.

– За «Віцебск» хвалюецеся?

– Канешне, гляджу. Заўсёды хвалююся.

Ясінскі пайшоў. Гэта сумна?

– Камандзе патрэбны былі перамены. Пайшло на карысць гэтае рашэнне.

– Вы з Малашэвічам увесь сезон будзеце дапамагаць «Дынама-2»?

– Усё залежыць ад трэнера і яго рашэння. Мы нармальна да гэтага ставімся. Калі трэба дапамагчы, то заўсёды гатовы, – сказаў Варданян.