Усе навіны

Амарым – пра Маціча і Анана: «Гэта проста непаразуменне»

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Рубен Амарым пракаментаваў абмен рэплікамі паміж паўабаронцам «Ліёна» Нёманем Мацічам і галкіперам «Манчэстэр Юнайтэд» Андрэ Анана.

«Калі вы ўбачыце поўную цытату Андрэ Анана, яна зусім іншая. Першы сказ: «Ліён» – вельмі, вельмі добрая каманда». Часам гульцы не слухаюць поўныя цытаты і гэта проста непаразуменне. Я таксама ведаю Маціча, ён выдатны хлопец, таму заўтра будзе нармальная гульня.

Калі вы паглядзіце на ўсе цытаты, вы не ўбачыце там непавагі, толькі павага, але таксама і намер паказаць давер сваёй камандзе. Усе кажуць пра дрэннае ў «Манчэстэр Юнайтэд» сёлета. Хто павінен прадэманстраваць пэўную веру ў нашу каманду», – сказаў Амарым.

Раней Анана заявіў, што «МЮ» значна лепш, чым «Ліён». У адказ Маціч назваў яго адным з горшых варатароў у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», на што Анана таксама адказаў.