РПЛ: Гол і пас Пячэніна дапамаглі «Крылам Саветаў» абгуляць «Хімкі» Капленка, «Факел» Кавалёва саступіў «Акрону» і іншыя матчы
З 11 па 13 красавіка прайшлі матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 24-м туры чэмпіянату Расіі.
11 красавіка
«Дынама» Махачкала Кірыла Зіновіча абыграла «Спартак» (2:1). Зіновіч выйшаў на замену на 89-й хвіліне.
12 красавіка
«Арэнбург» Цімафея Мартынава прайграў (0:2) ЦСКА Арцёма Шуманскага. Мартынаў не патрапіў у заяўку на матч, Шуманскі правёў усю гульню на замене.
«Ніжні Ноўгарад» Віктара Ганчарэнкі гуляў унічыю з маскоўскім «Дынама» Андрэя Кудраўца (1:1). Кудравец правёў увесь матч на лаўцы запасных.
13 красавіка
«Факел» Антона Кавалёва саступіў «Акрону» (0:1). Кавалёў выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 76-й хвіліне.
«Хімкі» Кірыла Капленкі прайгралі «Крылам Саветаў» (1:3) Кірыла Пячэніна. Капленка правёў усю гульню на замене, Пячэнін адыграў увесь матч, адзначыўся голам, дзейснай перадачай, а таксама зарабіў жоўтую картку.