Антані і Гарнача за 100 млн еўра могуць перайсці з «МЮ» у «Атлетыка»
«Атлетыка» зацікаўлены ў летнім трансферы двух гульцоў «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе TBR Football.
Гэта Алехандра Гарнача і Антані, які выступае на правах арэнды за «Бетыс».
Мадрыдскі клуб можа дазволіць сабе паўнавартасны трансфер Антані, у адрозненне ад «Бетыса».
Мадрыдцы ўважліва назіралі за 25-гадовым бразільцам з моманту яго прыбыцця ў Іспанію. Каманда Дыега Сімеонэ была ўражана тым, што яны ўбачылі ад вінгера, і вызначыла сваю зацікаўленасць, а таксама мела пэўныя кантакты па сітуацыі гульца.
Што тычыцца Гарнача, яму падабаецца праект «Атлетыка», у 2015-2020 гадах ён гуляў за моладзевыя каманды клуба. А ў «МЮ» згодныя з тым, што 20-гадовы аргенцінец павінен сысці ўлетку. У клубе хочуць як мага хутчэй аформіць трансфер, каб засяродзіцца на сваіх падпісаннях.
«Юнайтэд» будуць прасіць 100 мільёнаў еўра за гэтую пару гульцоў – 60 за Гарнача і 40 за Антані. Другога куплялі за 95 мільёнаў еўра.
Антані забіў 4 мячы і зрабіў 4 асісты у 15 матчах за «Бетыс». Падрабязная статыстыка тут.
На рахунку Гарнача 10 забітых мячоў і 8 галявых перадач у 49 гульнях сезона за «МЮ». Статыстыка тут.