Усе навіны

Аляксандр Шышко: «Ураджайная» за мой пераход у «Юні» атрымала некалькі мячоў»

Нападаючы «Юні» (Д2) Аляксандр Шышко распавёў пра пераход з «Ураджайнай» (Д3).

– Як думаеце, чым прыцягнулі ўвагу каманды?

– Што цікава, я не забіваў ім, ды і выглядалі мы ў матчы з імі дрэнна – прайгралі без шанцаў. Таму нават не ведаю, чым прыцягнуў.

За першы круг у мінулым чэмпіянаце забіў шэсць галоў у мінскім дывізіёне. Можа звярнулі на мяне ўвагу ў нейкіх іншых гульнях.

– Мне расказвалі, што «Ураджайная» нават нешта атрымала за ваш пераход?

– Ну так, чыста сімвалічна – некалькі мячоў.

– Змянілася ваша жыццё пасля таго як зімой падпісалі прафесійны кантракт з «Юні»?

– Вядома. Цяпер я сканцэнтраваны на гэтай працы. Электрыкам, як я ўжо сказаў, не працую з верасня мінулага гады.

А ва «Ураджайнай» я ўжо проста, можна сказаць, памочнік трэнера – стараюся заставацца ў гэтай дзвіжухе, – сказаў Шышко.