Усе навіны
Video

«Ліверпуль» падоўжыў кантракт з ван Дэйкам

«Ліверпуль» аб'явіў пра падаўжэнне кантракта з цэнтральным абаронцам Вірджылам ван Дэйкам.

Дэталі новага пагаднення не раскрываюцца. Раней была інфармацыя, што яно будзе разлічана да лета 2027 года.

Папярэдні кантракт капітана каманды заканчваўся 30 чэрвеня.

33-гадовы нідэрландзец выступае за клуб АПЛ з пачатку 2018 года, яго падпісалі з «Саўтгемптана» за амаль 85 мільёнаў еўра.

У гэтым сезоне футбаліст забіў 4 мячы і зрабіў 1 асіст у 44 матчах у складзе «мерсісайдцаў». Падрабязная статыстыка тут.

Агулам на яго рахунку 27 забітых мячоў і 13 галявых перадач у 314 гульнях за «чырвоных».

У складзе «Ліверпуля» ван Дэйк выйграў чэмпіянат, Кубак, Суперкубак і два Кубкі лігі Англіі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.

Раней «Ліверпуль» на 2 гады прадоўжыў кантракт з Махамедам Салахам.