Усе навіны

Вірджыл ван Дэйк: «Магчымасць прадоўжыць свой шлях у «Ліверпулі» яшчэ на два гады – гэта цудоўна»

Цэнтральны абаронца «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк пракаментаваў падпісанне з клубам новага кантракту.

«Я шчаслівы і ганаруся. Цяпер у маёй галаве мноства эмоцый, калі я кажу пра гэта. Гэта пачуццё гонару і радасці. Гэта проста неверагодна.

Шлях, які я прайшоў у сваёй кар'еры, магчымасць прадоўжыць яго ў гэтым клубе яшчэ на два гады – гэта цудоўна, і я вельмі шчаслівы.

Гэта заўсёды было ў маёй галаве, гэта заўсёды было планам, і гэта заўсёды быў «Ліверпуль».

У мяне не было ніякіх сумневаў, што гэтае месца для мяне і маёй сям'і. Я – частка «Ліверпуля». Хтосьці нядаўна назваў мяне ўсыноўленым «скаўзерам» – я ганаруся гэтымі словамі, яны дораць мне выдатнае адчуванне», – сказаў ван Дэйк.

33-гадовы нідэрландскі футбаліст сёння, 17 красавіка, афіцыйна падоўжыў кантракт з «мерсісайдцамі».

Тэрмін папярэдняга пагаднення капітана каманды з клубам заканчваўся 30 чэрвеня.

У гэтым сезоне футбаліст забіў 4 мячы і зрабіў 1 асіст у 44 матчах у складзе «мерсісайдцаў». Падрабязная статыстыка тут.

Раней «Ліверпуль» на 2 гады прадоўжыў кантракт з Махамедам Салахам.