Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Усе каманды ЧБ добрыя, вельмі цікавы чэмпіянат»

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч ацаніў узровень футбольнага развіцця клубаў ЧБ.

– Наступныя матчы ў чэмпіянаце ў вашай каманды будуць вельмі цяжкімі. Дзяржынск, Брэст, «МЛ» Віцебск.

– Усе каманды добрыя, вельмі цікавы чэмпіянат. Нельга назваць відавочных аўтсайдараў. Я быў у Брэсце на гульні «Дынама» са «Смаргонню», і госці прыстойна выглядалі. Нельга сказаць, што перад нейкім матчам мы ведаем, што атрымаем перамогу.

– Андрэй Скорабагацька казаў пра тое, што футбол пачнецца тады, калі падрасце трава на стадыёнах. Поле ў Гродне было ў добрым стане, вось і футбол добры?

– Больш-менш якасны футбол, плюс-мінус тое, што мы хацелі б бачыць. Думаю, што «вясновы футбол» скончыўся.

– Як правялі паўзу без знаходжання на лаўцы каманды падчас матча, засумавалі?

– З аднаго боку, сядзеў на трыбунах, там зручна. У нас кіраваная каманда, вельмі моцны трэнерскі штаб, ніякіх праблем не было, – сказаў Кавалевіч.

«Нёман» займае пяты радок у турнірнай табліцы, набраўшы 6 балаў пасля 3-х тураў. Каманда мае матч у запасе.