Усе навіны

АБФФ прызнала гол Барубаева «Віцебску» найлепшым у ЧБ за сакавік

АБФФ прызнала гол кыргызстанскага абаронцы «Мінска» Гулжыгіта Барубаева «Віцебску» (2:1) у другім туры найлепшым у вышэйшай лізе за сакавік.

Адзначым, што ў чатырох матчах легіянер аформіў два мячы і адзін асіст. Статыстыка гульца тут.

Пасля чатырох тураў «Мінск» ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы ЧБ з сямю ачкамі.