Спартыўны дырэктар «Пары НН» Удальцоў: «Вера ў Ганчарэнку як была, так і засталася»
Спартыўны дырэктар «Пары НН» Аляксандр Удальцоў пракаментаваў інфармацыю, што кіраўніцтва ніжагародцаў можа датэрмінова развітацца з беларускім трэнерам Віктарам Ганчарэнкам.
— Былі перад матчам размовы аб тым, што ў выпадку паразы ад «Дынама» будзе выгнаны Віктар Ганчарэнка.
— Шмат разоў абвяргалі, мы гэтую тэму нават не разглядалі. Ужо і пісалі, што мы размаўлялі з усімі трэнерамі свету. Афіцыйна заяўляю — з трэнерамі іншымі не размаўлялі, а гэтая тэма не радзе дырэктараў не ўздымалася. Вера ў Ганчарэнку як была, так і засталася. Мы бачым штодзённую прафесійную дастаткова якасную працу. Так, яна не давала ачкоў, і калі каманда прайграе 4 матчы запар, ціск на штаб і каманду заўсёды ёсць. З’яўляюцца чуткі, у нашым выпадку беспадстаўныя. Але мы ўпэўненыя, што Віктар Міхайлавіч зможа гэтую сітуацыю разгарнуць.
— Але вы блізкія да гульняў у стыках, чатыры паразы запар — гэта жудасна.
— Жах. Але гэтыя чатыры паразы можна падзяліць на розныя гульні — былі добрыя гульні з «Краснадарам» і першы тайм з «Рубінам», была вельмі дрэнная гульня з «Арэнбургам». Але ў цэлым тыя змены, якія мы хацелі бачыць, яны ёсць — мы ўбачылі гэта ў матчы з «Дынама». У стыкі б трапляць не хацелася.
— Гэта значыць сумневы ў тым, што можаце патрапіць, ёсць?
— Зразумела, што мы можам туды патрапіць. Але хацелася б пазбегнуць не патрэбнага нікому галаўнога болю, — cказаў Удальцоў.