Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «У Беларусі цяпер столь заробкаў 4850 рублёў і што з імі рабіць? А нічога не рабіць!»

Экс-форвард «Нафтана», «Славіі» і БАТЭ Андрэй Панюкоў выказаўся пра столь заробкаў у чэмпіянаце Беларусі.

– У БАТЭ паводле кантракту ў мяне было падвышэнне заробку, але мне сказалі, што няма грошай і прапанавалі тыя ж умовы, што былі і раней, на што я адказаў адмовай. У Беларусі цяпер столь заробкаў 4850 рублёў і што з імі рабіць? А нічога не рабіць! Прэміяльных няма і гуляць дзеля гэтых грошай у чэмпіянаце Беларусі, каб цябе па тэлевізары паказвалі? Вунь, у медыялізе таксама будуць па тэлевізары паказваць, – сказаў Панюкоў.