Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Мінскае «Дынама» знаходзіцца ў параненым стане пасля крыўднай паразы ў Мазыры»

Экс-паўабаронца зборнай Беларусі па футболе Станіслаў Драгун даў прагноз на матч паміж мінскім «Дынама» і БАТЭ, які адбудзецца 19 красавіка.

– Думаю, будзе дастаткова цікавая гульня. Зараз мінскае «Дынама» знаходзіцца, так скажам, у параненым стане пасля крыўднага паражэння ў Мазыры, таму прыкладзе ўсе намаганні для перамогі. БАТЭ, вядома, не хлопчык для біцця, але ў іх вельмі маладая каманда, якая не мае досведу ў такіх, скажам, напаленых гульнях. І таму мой прагноз, што пераможа «Дынама» Мінск з лікам 1:0, – сказаў Драгун.