Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Не маю ніякага маральнага права ацэньваць праект «МЛ Віцебск»

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем аб гульні «МЛ Віцебск» у гэтым сезоне.

– Я не маю ніякага маральнага права ацэньваць гэты праект, таму што людзі імкнуцца, робяць футбольны праект, укладваюць грошы, таму гэта выклікае толькі хвалу. А што тычыцца таго, што яны на першым месцы, відаць, што гэта трэнерская каманда. Бачная праца Аляксандра Шагойкі. Тое, што ён сапраўды трымае калектыў. Тое, што яны на першым месцы паказвае яго вельмі добрую працу, – заявіў Драгун.

У бягучым сезоне «МЛ Віцебск» дзеліць першае месца ў чэмпіянаце Беларусі разам са «Славіяй». Каманды маюць па дзесяць балаў пасля чатырох сустрэч у турнірнай табліцы вышэйшай лігі.