Усе навіны

Флік – пра расклад «Барселоны»: «Лігі абараняюць клубы, калі яны гуляюць у ЛЧ. Але ў нас няма часу на адпачынак»

Галоўны трэнер «Барселоны» Ханс-Дзітэр Флік напярэдадні матчу 32-га тура Ла Лігі выказаў незадаволенасць адносна раскладу матчаў каманды ў нацыянальным чэмпіянаце.

Трэнер каталонскага клуба раскрытыкаваў рашэнне лігі правесці матч 34-га тура чэмпіянату Іспаніі з «Вальядалідам» у суботу, 3 мая, у 22.00 па мінскім часе.

– Тое, што адбылося ў Дортмундзе, гэта было адзінкавым выпадкам, ці гэта можа паўтарыцца зноў?

– Мы згулялі шмат гульняў за апошнія два тыдні. У нас будзе такая ж сітуацыя з «Інтэрам». Мы прыехалі позна, у тры гадзіны, ляглі спаць у пяць. Так гэта адбываецца.

Лігі абараняюць клубы, калі яны гуляюць у Лізе чэмпіёнаў. Але ў нас няма часу на адпачынак. Тыя, хто прымае рашэнні, зусім не разбіраюцца ў гэтым.

Але мы ў паўфінале, а іншая каманда вылецела. Магчыма, мы не ў найлепшым стане, але я ганаруся сваёй камандай. У Дортмундзе мы згулялі не найлепшую сваю гульню. Сёння 18 красавіка, калі б нехта сказаў нам, што мы будзем у фінале Кубка, у паўфінале Лігі чэмпіёнаў, на вяршыні табліцы чэмпіянату – мы б не паверылі. Мы прайгралі толькі адну гульню, дзякуючы першай гульні мы ў паўфінале. Каманда ведае, што павінна рабіць заўтра, і я спадзяюся, што яна гэта пакажа.

– Як вы збіраецеся справіцца з такім раскладам?

– Ці не ствараецца ўражанне, што я незадаволены? Я не хачу апраўдвацца ці скардзіцца. Я задаволены тым, што мы не будзем гуляць з «Вальядалідам» (матч 34-га тура Ла Лігі – заўв.) у нядзелю ў 15.00. Гэта мяне задавальняе.

Але чаму мы не можам гуляць у суботу ў 19? Хацеў бы ўбачыць чалавека, які складае расклад, бо гэта проста нейкі жарт. Калі мы даб'емся поспеху ў Еўропе, іспанская ліга толькі выйграе ад гэтага.

У мяне няма слоў, бо гэта несправядліва. Кожная федэрацыя клапоціцца пра сваі каманды. Ім абыякава, што гульцы павінны класціся спаць у пяць раніцы, – сказаў Флік.

Нагадаем, што «Барселона» згуляе з «Інтэрам» у паўфінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Матчы паміж камандамі адбудуцца 30 красавіка і 6 траўня 2025 года.

Заўтра, 19 красавіка, «Барселона» прыме «Сельту», пачатак матчу – у 17.15.

Расклад матчаў «Барселоны» можна паглядзець тут.