Чэмпіянат Казахстана: «Жэніс» Ігнатовіча саступіў «Елімаю» Корзуна, «Туран» Жукоўскага і «Астана» Эбонга падзялілі ачкі і іншы вынік
19-20 красавіка прайшлі матчы 5-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.
19 красавіка
«Атырау» Мікіты Капленкі саступіў «Кызыл-Жару» (1:2). Беларус з'явіўся на полі на 81-й хвіліне, дайграў матч да канца і выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.
«Ардабасы» перамог «Жэтысу» Максіма Ковеля (1:0). Беларус правёў на полі ўвесь матч і выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.
«Табол» Мікалая Сігневіча перамог «Актабэ» (2:0). Беларус застаўся на лаўцы запасных.
20 красавіка
«Кайсар» падзяліў балы з «Кайратам» Аляксандра Мартыновіча і Валерыя Грамыкі (0:0). Беларусы правялі на полі ўвесь матч і выніковымі дзеяннямі не адзначыліся. Мартыновіч зарабіў жоўтую картку.
«Туран» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Васіля Соўпеля, Ігара Стасевіча і Руслана Юдзянкова згуляў унічыю з «Астаной» Макса Эбонга (1:1). Беларусы адгулялі матч цалкам.
«Жэніс» Сяргея Ігнатовіча прайграў «Елімаю» Мікіты Корзуна і Яўгена Бярозкіна (0:1). Ігнатовіч і Корзун правялі на полі ўсю гульню, Бярозкін не трапіў у заяўку.