РПЛ: ЦСКА Шуманскага і «Крылы Саветаў» Пячэніна згулялі ўнічыю, «Хімкі» Капленкі саступілі «Зеніту» і іншыя вынікі
З 19 па 20 красавіка прайшлі матчы каманд з беларускімі легіянерамі ў 24-м туры чэмпіянату Расіі.
19 красавіка
«Арэнбург» Цімафея Мартынава абыграў «Дынама» Махачкалу Кірыла Зіновіча (2:1). Мартынаў на гульню заяўлены не быў. Зіновіч правёў увесь матч на лаўцы запасных.
«Лакаматыў» разраміў «Ніжні Ноўгарад» Віктара Ганчарэнкі (3:0).
20 красавіка
«Дынама» Масква Андрэя Кудраўца абыграла «Рубін» (3:1). Беларус застаўся па-за заяўкай на матч.
«Факел» Антона Кавалёва саступіў «Растову» (0:2). Беларус правёў увесь матч на лаўцы запасных.
«Хімкі» Кірыла Капленкі прайгралі «Зеніту» (0:1). Беларус усю гульню правёў на лаўцы запасных.
ЦСКА Арцёма Шуманскага згуляў унічыю з «Крыламі Саветаў» Кірыла Пячэніна (1:1). Пячэнін адгуляў матч цалкам, Шуманскі выйшаў на поле на 76-й хвіліне і на 90+3-й атрымаў жоўтую картку.