Усе навіны

38-гадовы Шытаў заяўлены за АБФФ U-19 у якасці гульца

38-гадовы экс-абаронца зборнай Беларусі, а цяпер трэнер Акадэміі AБФФ Ігар Шытаў можа аднавіць кар'еру ў якасці гульца.

З 8 красавіка Шытаў у якасці гульца заяўлены за АБФФ U-19 (Д2), дзе з'яўляецца трэнерам па фізпадрыхтоўцы.

На матч 4-га тура першай лігі супраць «Дняпра» ён уключаны ў пратакол.

Шытаў правёў 66 матчаў за зборную Беларусі. У 2021 годзе завяршыў гульнёвую кар'еру.