Усе навіны

Шпілеўскі можа ўзначаліць «Легію» Шкурына (sport.tvp.pl)

37-гадовы беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі можа ўзначаліць «Легію» (Польшча, Д1), за якую выступае беларускі форвард Iлля Шкурын.

Пра гэта паведамляе sport.tvp.pl.

Вядома, што Шпілеўскі пакіне «Арыс» (Кіпр, Д1) у канцы сезона. У клубе заявілі, што спецыяліст працягне кар'еру ў замежным клубе.

Пасля 31 тура чэмпіянату Кіпра «Арыс» займае 2-е месца ў табліцы. «Легія» пасля 28 тураў размяшчаецца на 5-й пазіцыі ў чэмпіянаце Польшчы.