Усе навіны

Матч супраць «Маладзечна» стаў для Цяверава 200-м у чэмпіянаце Беларусі

19 красавіка «Віцебск» разграміў «Маладзечна» (4:0).

Гэтая гульня стала 200-й у чэмпіянаце Беларусі для нападніка пераможцаў Руслана Цяверава.

Усяго ў вышэйшым дывізіёне Беларусі футбаліст гуляў у трох камандах: «Нафтане» (2015-16, 2017; 42 матчы/3 + 2), «Шахцёры» (2016, 2017; 16/1+0) і «Віцебску» (2018-22, 2024-25; 142/27+5).