Усе навіны

Кавалевіч пра разгром «Арсенала»: «Напярэдадні Вялікадня ў «Нёмана» мацней аказаліся яйкі»

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч выказаўся пра мінулы Матч 5 тура вышэйшай лігі з «Арсеналам» (3:0).

– Тыя матчы, якія правёў «Арсенал» у пачатку чэмпіянату, яны пакінулі вельмі добрае ўражанне, гулялі з моцнымі супернікамі: і «Тарпеда-БелАЗ», і «МЛ Віцебск», брэсцкае «Дынама», якія прэтэндуюць на высокія месцы і паказалі з імі вельмі дыхтоўную, добрую гульню. Каманда добра кантралюе мяч.

Той футбол, які сёння быў, наўрад ці футболам такім можна назваць у поўным сэнсе гэтага слова. Гэта антыўмовы, у якіх цяжка нешта праявіць. Проста напярэдадні Вялікадня ў нас мацней апынуліся яйкі і нам пашанцавала. Таму мы заслужана перамаглі, – сказаў Кавалевіч.