Кірыленка пра дзве паразы «Арсенала» запар: «Няма пагаршэння ў гульні. Маладым камандам уласцівая нестабільнасць, гэта адбіваецца»
Паўабаронца дзяржынскага «Арсенала» Кірыл Кірыленка выказаўся пра спад у выніках каманды.
– Здавалася, што па пачатку сезона гульня каманды лепш глядзелася, і балаў у турнірную табліцу набіралі больш. Зараз у апошніх двух матчах – дзве паразы. Звязваеце гэта з узроўнем супернікаў або з пагаршэннем якасці гульні?
– Мы і з Жодзіна класна гулялі насамрэч. Прапусцілі галы, па сутнасці, з-за сваіх ляпаў нейкіх дурных. Добрая праверка для нас была: «Дынама-Брэст», «МЛ Віцебск», «Тарпеда-БелАЗ». Таму няма ніякага пагаршэння ў гульні. Проста ў прынцыпе маладым камандам уласцівая нестабільнасць, і гэта цяпер адбіваецца. У нас не так шмат вопытных футбалістаў. Мы трэніруемся, стараемся, у нас няма абыякавых людзей. На сённяшні дзень такі вынік. Паглядзім, як будзе далей. Усяму свой час, напэўна.
– Па сістэме «гол+пас» вы нядрэнна пачалі сезон. Атрымліваецца забіваць, аддаваць. Вы знайшлі сваю каманду?
– Каманд ужо было дастаткова. Я не хачу нічога казаць з гэтай нагоды. Проста трэніруюся, працую. Дай Бог, усё атрымаецца. Хацелася б, – сказаў Кірыленка.