Усе навіны

Кевін дэ Бруйнэ: «Адчуваю, што ўсё яшчэ здольны гуляць на добрым узроўні»

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйнэ падзяліўся думкамі пра магчымы сыход з каманды.

Нагадаем, раней была інфармацыя, што бельгіец быў гатовы прадоўжыць кантракт з клубам.

«Я сказаў Чыкі Бегірыстайну і Ферану Сарыяна, што ўсё яшчэ адчуваю ў сабе сілы – мне ёсць што аддаць камандзе. Я разумею, што мне ўжо не 25, але да гэтага часу адчуваю, што магу выконваць сваю працу.

Што да будучыні – я адкрыты да ўсяго, таму што павінен узважыць усю карціну. Гляджу на спартыўныя аспекты, на сям'ю, на ўсё разам – на тое, што будзе мець самы вялікі сэнс для мяне і маіх родных.

Я яшчэ адчуваю, што здольны гуляць на добрым узроўні, але прыму рашэнне тады, калі буду ведаць крыху больш», – сказаў дэ Бруйнэ.

У гэтым сезоне 33-гадовы гулец забіў 7 мячоў і аддаў 10 асістаў у 38 матчах за клуб і зборную. Падрабязная статыстыка тут.