Усе навіны

Дзмітрый Лісаковіч: «Беларускі чэмпіянат падраўняўся, ты можаш як выйграць у любога суперніка, так і саступіць»

Паўабаронца «Мінска» Дзмітрый Лісаковіч пракаментаваў пераможную сустрэчу супраць «Гомеля» (1:0).

– Перамагаць заўсёды прыемна. Ўдвая прыемна, што пры не самай удалай у гэтым сезоне гульні мы паказваем характар і набіраем ачкі. Значыць, умеем трываць і выціскаць максімум з таго, што ёсць. З перамогай нас!

– Кажаце, «пры не самай удалай гульні». Рэдка можна пачуць ад футбаліста такія словы ў адрас сваёй каманды.

– Выканалі не зусім тое, што прасіў ад нас трэнерскі штаб. Але ў цэлым, многія моманты атрымліваліся, таму і вынік на табло на нашу карысць.

– На полі вы фантанавалі эмоцыямі. Супернік прымусіў або стараліся завесці каманду?

– Ні для каго з маіх блізкіх не з'яўляецца сакрэтам тое, што сам па сабе Я – спакойны чалавек. А калі справа тычыцца футбола... Гэта ўсё, што ў мяне ёсць. Стараюся жыць гульнёй кожны дзень. І ўсё роўна, трэніроўка гэта ці паядынак. Заўзятары, антураж, адказнасць – усё гэта дадае эмоцый. Футбол – справа ўсяго майго жыцця, і я стараюся пражываць кожную хвіліну гэтага жыцця на поўную!

– «Гомель» здзівіў ці атрымалі тое, да чаго рыхтаваліся?

– Любая каманда здзіўляе. Беларускі чэмпіянат за апошнія гады падраўняўся, ты можаш як выйграць у любога суперніка, так і саступіць. Тут усё залежыць толькі ад Цябе Самога, ад настрою і жадання. Хто хоча перамагчы-той дамагаецца гэтага, – сказаў Лісаковіч.