Усе навіны

Дзмітрый Лісаковіч: «Гутар – наш лідар, без якога «Мінску» было б нашмат складаней»

Футбаліст «Мінска» Дзмітрый Лісаковіч распавёў, як каманда павіншавала брамніка Аляксандра Гутара.

– Перамога над «Гомелем» здарылася ў дзень нараджэння брамніка вашай каманды Аляксандра Гутара. Як аднаклубнікі павіншавалі ветэрана?

– Вядома, у распранальні павіншавалі Сашу. Але тое, што там адбываецца – там і застаецца. Гутар – наш лідар, без якога «Мінску» было б нашмат складаней. Ён падказвае, вядзе за сабой – а мы б'емся за нашага брамніка, стараемся палегчыць яму працу. Усе б'емся адзін за аднаго. Перамога над «Гомелем» стала добрым дадаткам да віншаванняў для Сашы.

– Было заўважна, як «Мінск» «стараўся падарыць «сухар» свайму аднаклубніку.

– Наша каманда старалася перамагчы – усё роўна, з якім лікам. Думаю, Саша Гутар не знерваваўся б, калі б «Мінск» выйграў 5:3. Невялікі асадак застаўся б, бо наш галкіпер у першую чаргу – чалавек і спартсмен, які хоча перамагаць і паказваць свой максімум. А ўжо з якім лікам атрымаецца атрымаць верх – аднаму Богу вядома, – сказаў Лісаковіч.