Усе навіны

Слесарчук пакіне «Смаргонь» і неўзабаве ўзначаліць «Віцебск»

Ігар Слесарчук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Смаргоні».

Матч 5-га тура вышэйшай лігі стаў апошнім для 49-гадовага спецыяліста ля руля каманды. Наступным месцам працы Слесарчука будзе «Віцебск».

Нагадаем, спецыяліст узначаліў «Смаргонь» 29 студзеня 2024 года. Пад кіраўніцтвам Слесарчука клуб з 32 ачкамі завяршыў сезон-2024 на 12-м радку ў турнірнай табліцы ЧБ.

Гісторыя кар'еры 49-гадовага спецыяліста тут.