Усе навіны

Маёраў стаў MVP турніру ў Сан-Себасцьяне з удзелам «Рэала» і «МЮ»

13-гадовы беларускі футбаліст мадрыдскага «Рэала» U-14 Аляксей Маёраў прызнаны MVP міжнароднага турніру ў Сан-Себасцьяне.

Гулец дапамог «Рэалу» выйграць турнір сярод юнакоў (U-13), стаўшы найлепшым бамбардзірам спаборніцтваў. Акрамя таго, ён стаў аўтарам пераможнага мяча ў фінале.

Усяго на турніры ён аформіў 6+4 па сістэме «гол+пас».

На групавым этапе «Рэал» разграміў «Манчэстар Юнайтэд» (4:0), «Бергару» (12:0) і «Рэал Сасьедад» (3:0). У фінале быў зрынуты «Эспаньёл» (1:0) – першы клуб на іспанскім этапе кар'еры беларуса.