Усе навіны

Шкурын – найгоршы ў Экстракласе па страчаных галявых момантах

21 красавіка «Легія» вырвала перамогу над «Лехіяй» (2:1) у 29-м туры чэмпіянату Польшчы.

Беларускі форвард «легіянераў» Ілля Шкурын вызначыўся ў гэтым матчы нерэалізаваным пенальці.

Такім чынам Шкурын стаў гульцом з найбольшай колькасцю страчаных галявых момантаў у гэтым сезоне Экстракласы – 18. Другім ідзе нападаючы «Матора» Самуэл Мраз (16), трэцім – форвард «Леха» Мікаэль Ісхак (14).

У бягучым сезоне 25-гадовы беларус вызначыўся 1 голам і 2 асістамі за 10 матчаў. Поўная статыстыка тут.