Ігар Слесарчук: «Не атрымалася скончыць свой шлях у «Смаргоні» на мажорнай ноце»
Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук на прэс-канферэнцыі пасля матчу пятага тура вышэйшай лігі супраць МЛ (1:3) распавёў пра свой сыход з клуба.
«На жаль, гэта мой апошні матч за «Смаргонь». Паступіла прапанова ад больш статутнай каманды. З Паўлам Пятровічам [Люцькай] ёсць дамова, што, калі будзе магчымасць адправіцца на павышэнне, ніякіх перашкод не ўзнікне. Усё ж такі атрымаў новы выклік. Нажаль, не атрымалася скончыць свой шлях у «Смаргоні» на мажорнай ноце. Думаю, мае памагатыя будуць выпраўляць сітуацыю. Калі глядзець аб'ектыўна, то МЛ, брэсцкае і мінскае «Дынама» не з'яўляюцца канкурэнтамі «Смаргоні». Спадзяюся, што дзякуючы дырэктару і хлопцам у далейшым усё будзе добра», – адзначыў Слесарчук.
Пасля пяці тураў клуб займае дзявяты радок у турнірнай табліцы вышэйшай лігі, маючы ў актыве сем ачкоў.
Гісторыя кар'еры 49-гадовага спецыяліста тут.