«Барселона» просіць Ла Лігу змяніць час матча з «Вальядалідам» дзеля падрыхтоўкі да ЛЧ (Relevo)
«Барселона» звярнулася ў Ла Лігу з просьбай перанесці час матча 34-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Вальядаліда», паведамляе Relevo.
Гэта звязана з жаданнем клуба лепш падрыхтавацца да матча ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам».
Каталонцы згуляюць з «Вальядалідам» паміж 2 матчамі з «нерадзуры» ў Лізе чэмпіёнаў, якія адбудуцца 30 красавіка і 6 мая 2025 года.
Правядзенне матчу «Вальядалід» – «Барселона» запланавана на 3 траўня 2025 года, гульня павінна пачацца ў 22:00 па мінскім часе.
Па даных крыніцы, 21 красавіка «блаўгранас» накіравалі ліст у Ла Лігу з просьбай перанесці час пачатку матча на іншы слот.
Клуб прапануе пачаць сустрэчу 3 траўня ў 15:00, 17:15 або 19:30 па мінскім часе.
У лісце каталонцы просяць змяніць расклад, каб футбалісты каманды змаглі раней вярнуцца з выязнога матча чэмпіянату Іспаніі ў Барселону, паколькі праз тры дні «блаўгранас» згуляюць матч з італьянскім клубам у Мілане.
Раней галоўны трэнер «Барселоны» Ханс-Дзітэр Флік раскрытыкаваў рашэнне лігі правесці матч з «Вальядалідам» у апошнім часовым слоце гульнявога дня.
Расклад матчаў «Барселоны» можна паглядзець тут.