Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» 5 з 8 афіцыйных матчаў у сезоне-2025 згуляла з лікам 0:0

21 красавіка «Тарпеда-БелАЗ» згуляў унічыю з брэсцкім «Дынама» (0:0) у матчы 5-га тура ЧБ.

Такім чынам, клуб з Жодзіна пяць з васьмі афіцыйных матчаў у сезоне-2025 згуляў з лікам 0:0: з «МЛ» у першым матчы паўфіналу Кубка Беларусі, з брэсцкім «Дынама» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка, са «Слуцкам» у трэцім туры ЧБ, а менскім «Дынама» – у другім.

Пасля пяці тураў «Тарпеда-БелАЗ» ідзе на 8-м месцы ў табліцы, набраўшы сем ачкоў.