Усе навіны

Сяднёў пра нічыю з «Тарпеда-БелАЗ»: «Брэсцкае «Дынама» чакала небяспекі з усіх бакоў»

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Сяднёў пракаментаваў нічыйны матч з «Тарпеда-БелАЗ» (0:0) у 5-м туры ЧБ.

«Добрая баявая гульня, якая заслугоўвала, канешне, забітых галоў. Дзве каманды, як мінімум, найгралі на рэзультатыўны матч. Напэўна, усё ж вынік матчу трэба лічыць справядлівым. Вялікі дзякуй, канешне, нашым заўзятарам, якія ствараюць такі непаўторны антураж. Вялікі дзякуй, у першую чаргу, сваім футбалістам за самааддачу, суперніку – за мужчынскую гульню. Мне падалося, што дастаткова тэмпавы матч, вельмі цяжкі для нас – мы вельмі хацелі перамагчы. Думаю, што нам для перамогі не хапіла забітага мяча. Ведаю, што гульцы вельмі па гэтай нагодзе перажываюць, але спадзяюся, што ў нас хопіць цярпення рухацца наперад і вось над гэтым кампанентам яшчэ старанна працаваць.

Я думаю, што сёння колькасць галявых момантаў звязана не толькі з выхадам Дзяніса [Лапцева] у стартавым складзе. Каманда гуляла ў атаку, і прыярытэт мы ўсё ж такі ставілі атакуючым дзеянням. Мы дастаткова нядрэнна з супернікам вывучылі адзін аднаго, разумеем што ў суперніка зараз ідзе гульня на два фронты (гаворка пра ўдзел «Тарпеда-БелАЗ» у Кубку Беларусі – Tribuna.com). Яны воляй-няволяй праводзяць ратацыю складу. Мы яе праводзім стабільна, таму я не магу сказаць, што вось у мінулым матчы ў нас было менш момантаў, проста, натуральна, забіты мяч шмат у чым, з аднаго боку, стымулюе каманду, з другога боку, мяняе крышку магчымую стратэгію. Асабліва з такой камандай, калі любы падыход да варот можа завяршыцца рэзультатыўна толькі дзякуючы таму, што ў складзе суперніка, як і ў складзе нашай каманды, ёсць футбалісты, якія ў адзіночку могуць вырашыць эпізод. Таму мы небяспекі чакалі з усіх бакоў і таксама дастаткова разнастайна атакавалі», – сказаў Сяднёў.