Аляксандр Сяднёў: «Рахманаў атрымаў у матчы са «Смаргонню» удар – вялікая гематома, але выйшаў і дапамог з «Тарпеда-БелАЗ»
Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Сяднёў выказаўся пра адсутных гульцоў у матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:0) у 5-м туры ЧБ і расказаў пра стан абаронцы Арцёма Рахманава.
– Раней вы казалі, што Кабія выбыў надоўга. Сёння адсутнічалі Быкаў і Бурак, пакінуў поле ў першым тайме Рахманаў. У чым прычына?
– У Арцёма [Быкава] віруснае захворванне. Для нас гэта страта. Макс [Касараб] атрымаў папярэджанне, непакоіць калена. Беражліва да яго ставімся. Што тычыцца Рахманава, гулец атрымаў у мінулым матчы [са «Смаргонню»] удар, вялікая гематома, але хлопец выйшаў і дапамог нам сёння. Калі ўжо мышца ўвайшла ў тонус, вырашылі не рызыкаваць. Бурак яшчэ набірае кандыцыі, – распавёў Сяднёў.
Пасля пяці тураў ЧБ каманда ідзе на 10-м месцы ў турнірнай табліцы, набраўшы шэсць ачкоў.