Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Перамогі на апошніх хвілінах матча характэрны для «Ліверпуля», «Ман Сіці» не прывык да гэтага»

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пэп Гвардыёла пракаментаваў перамогу ў матчы 34-га тура АПЛ над «Астан Вілай» (2:1).

«Мы не абвыклі да гэтага! Перамогі на апошніх хвілінах матчу характэрны для «Ліверпуля». Мы не абвыклі да гэтага, таму я вельмі шчаслівы.

Засталося 4 гульні, мы ведаем, што прэтэндэнты на Лігу чэмпіёнаў, такія як «Астан Віла» – гэта адны з найлепшых камандаў у Еўропе. Мы згулялі вельмі добра, агрэсіўна ў адзінаборствах, а нашая чацвёрка абаронцаў была неверагоднай. Я вельмі задаволены.

Футбол – гэта эмоцыі. Апошнія дзве гульні былі складанымі, таму мы вельмі задаволены. Я быў вельмі шчаслівы. Павінен гэта прызнаць!

Мы стараліся не прайграць, бо лік 1:1 – гэта быў бы нядрэнны вынік. Але Жэрэмі Даку выдатна згуляў у эпізодзе з другім мячом.

Каманда шмат змагалася. Сённяшні выступ быў вельмі добрым. Гэта фантастычная каманда, але сезон быў кепскім. І ўсё роўна, ці выйдзем мы ў фінал Кубка, ці патрапім у Лігу чэмпіёнаў. АПЛ прымушае вас адчуваць сябе добра.

Але гэта адбылося, часам бываюць дрэнныя сезоны. «Ліверпуль» стане чэмпіёнам, а ўзровень каманд проста дзівіць», – сказаў Гвардыёла.

«Манчэстэр Сіці» забіў пераможны мяч у вароты «Астан Вілы» на 4-й кампенсаванай да другога тайма хвіліне – Матэвуш Нунэш замкнуў прастрэл ад Жэрэмі Даку.

Дзякуючы гэтай перамозе «гараджане» падняліся на 3-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы АПЛ.