Усе навіны

«ПСЖ» устанавіў рэкорд топ-5 еўрапейскіх ліг – парыжане не прайгралі ў 39 выязных матчах Лігі 1 запар

22 красавіка «ПСЖ» на выездзе ў матчы 29-га туру Лігі 1 згуляў унічыю з «Нантам» (1:1).

Дзякуючы гэтаму парыжане давялі бяспройгрышную серыю ў нацыянальным чэмпіянаце ў матчах на выездзе да 39 гульняў.

Апошні раз «ПСЖ» прайграў у гасцях у Лізе 1 11 лютага 2023 г. у гульні з «Манака» (1:3).

Гэта серыя стала рэкорднай у гісторыі топ-5 еўрапейскіх чэмпіянатаў. Папярэдняе дасягненне належала «Мілану», які ў 1991-93 гадах не прайграваў 38 матчаў у чэмпіянаце Італіі.

У апошніх 39 выязных матчах чэмпіянату Францыі парыжане атрымалі 30 перамог і 9 разоў згулялі ўнічыю. Усе вынікі каманды можна знайсьці тут.

У гэтым сезоне «ПСЖ» датэрмінова стаў чэмпіёнам Францыі. Цяпер каманда ідзе без паражэнняў ва ўнутраным першынстве пасля 30 згуляных матчаў. Парыжанам засталося згуляць 4 матчы да завяршэння сезона 2024/25 у Лізе 1.